Варвара Кухарэнка

Гісторык Варвара Кухарэнка памерла 22 чэрвеня ва ўзросце 40 гадоў. Як расказалі «НН» яе калегі, у даследчыцы была анкалогія.

Кухарэнка нарадзілася ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыла з чырвоным дыпломам гістарычны факультэт БДУ, магістратуру ды аспірантуру. У 2007-м абараніла кандыдацкую дысертацыю па гісторыі Харватыі 1920-х гадоў. З таго часу працавала на кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістфака БДУ.

Даследчыца вяла па-беларуску сацыяльныя сеткі, была аўтаркай «Наша гісторыя».

«Адна з лепшых спецыялістак па балканскай гісторыі ХХ стагоддзя — рэгулярна прыязджала да нас на Кангрэс», — піша ў сацыяльных сетках даследчык Аляксей Ластоўскі, адзін з арганізатараў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Поделиться ссылкой: