Джули Фишер: «Репрессии против белорусов немыслимы и бессовестны»
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у студыі «Белсату». Фота: ЮШ / Белсат

Нягледзячы на магчымае вызваленне часткі ці нават усіх палітвязняў, Злучаныя Штаты Амерыкі наўрад ці зменшаць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Белсат» заявіла амбасадарка ЗША Джулі Фішэр.

Адказваючы на пытанне вядоўцы, як Вашынгтон будзе паводзіць сябе ў выпадку вызвалення палітвязняў, кіраўніца дыпламатычнай місіі ЗША заявіла:

«Я думаю, што з нашага боку, Злучаных Штатаў, мы вельмі ясна выказалі чаканні ад рэжыму. Мы чакаем вызвалення ўсіх палітвязняў. Іх лік, на жаль, нязменна расце кожны дзень. Такім чынам, мы рухаемся ў няправільным кірунку. Мы бачым, што рэжым рухаецца ў няправільным кірунку, калі гаворка ідзе пра палітвязняў. Мы вельмі выразна заклікалі рэжым весці разумны ды інклюзіўны нацыянальны дыялог, які прывядзе да новых выбараў, якія могуць быць праведзеныя пад міжнароднай эгідай. Гэта неабходныя крокі. І мы вельмі дакладна заявілі пра нашы чаканні ды нашую пазіцыю».

Падкрэсліўшы важнасць вызвалення кожнага палітвязня, Джулі Фішэр адзначыла:

«Я не думаю, што Злучаныя Штаты зменшаць ціск. Я дакладна не чакаю, што будуць такія дзеянні нават пасля вызвалення ўсіх палітычных вязняў, удзелу ў інклюзіўным дыялогу і руху да новых выбараў».

Поделиться ссылкой: