19 жанчын, родных і сваякоў палітычных вязьняў, выступілі з супольным зваротам да беларускага народу і еўрапейскай супольнасці.

Жонкі, сёстры і маці палітычных зняволеных просяць не забываць і падтрымліваць тых, хто апынуўся ў Беларусі за кратамі за жаданне жыць у вольнай краіне, перадае Радыё Свабода.

Удзельніцы звароту засяроджваюць увагу на тым, што іх сваякі доўгія месяцы падвяргаюцца катаванням, сядзяць у турмах без рэальна здзейсненых крымінальных злачынстваў, а многім яшчэ толькі пагражаюць доўгія тэрміны.

Жанчыны адзначылі, што ў Беларусі 502 палітвязні, аднак агульная лічба тых, хто апынуўся за кратамі за сваё жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі, нашмат большая.

«Мы перакананыя, што ніводзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай самаабароны альбо спынення больш цяжкага злачынства. Нашы блізкія павінны быць вызваленыя неадкладна», — гаворыцца ў звароце.

Поделиться ссылкой: