Фото из инстаграма Светланы Куделич

Выключаная са зборнай за пратэст супраць гвалту спартоўка Святлана Кудзеліч распавяла ў інтэрв’ю Свабодзе, што рыхтуецца да Алімпіяды 2024 году і магчыма будзе выступаць на спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

«Рэкардсмены і прафесіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы»

Вядомую беларускую лёгкаатлетку Святлану Кудзеліч пасля падпісання ў жніўні 2020 году ліста спартоўцаў за новыя выбары і супраць гвалту выключылі са зборнай і звольнілі з працы ў МНС.

У інтэрвʼю Свабодзе яна распавяла, што не шкадуе аб гэтым.

«Гэта чаканы ход падзей – выкінуць мяне адусюль. Але ўсё роўна гэта балюча і непрыемна, таму што ты ўсё сваё жыццё аддаеш спорту. Я каля 20 гадоў у вялікім спорце. За краіну бегла і з траўмамі, і з пераломамі ног. Потым я некалькі месяцаў лячылася, аднаўлялася… І вось так могуць паступіць у адно імгненне. Проста гавораць, што ты ніхто і сюды па квітках заходзь на стадыён. Я не заслужыла нават бясплатнага ўваходу».

Пра што казала Святлана Кудзеліч:

  • «Пару тыдняў я жыла ў прастрацыі і страху я ня ведала за што брацца і як мне далей жыць».
  • «Не было такой задачы мяняць грамадзянства. Чаму я павінна мяняць сваё свой дом, сваю краіну? Мне тут усё падабаецца, проста ёсць часовыя складанасці і часовая несправядлівасць».
  • «Калі яны мяне ставяць у такія рамкі, што я не зʼяўляюся прафесійным спартсменам з таго моманту, як яны мяне выкідаюць з усіх зборных, то я скарыстаюся гэтым выпадкам і буду выступаць нейтральным атлетам без сцяга. Я хачу працягваць спорт, я бачу сябе ў будучыні на марафоне 2024. Калі гэта будзе доўжыцца доўга, і калі кіраўнікамі лёгкай атлетыкі застануцца тыя ж самыя людзі, і яны не будуць даваць мне магчымасці развівацца, то я разгледжу гэты варыянт».
  • «Раней мяне моцна не кранала, які ў нас сцяг… Вядома, усе ведаюць гісторыю і ў БЧБ сцягу нічога экстрэмісцкага і дрэннага я ня бачыла і ня бачу. На гэты момант, мне здаецца, што гэта знак нейкага пратэсту і адрознення. Цяпер дзяржаўны сцяг асацыюецца з болем і несправядлівасцю, з палітвязнямі».
  • «Я не ў палітыцы, але чалавечыя правы і грамадзянскі абавязак свой выконваю. І нічога дрэннага ў гэтым не бачу. Але быць закладнікам гэтай сітуацыі і баяцца сказаць, як раней у СССР і мець нейкае меркаванне і абмяркоўваць яго на кухні – я гэта не выбіраю».
  • «У мяне было шмат шанцаў забраць гэты подпіс. Я разумела якія будуць наступствы. Ну значыць так трэба».
  • «Міністэрства спорту як будзе без спартоўцаў? Гэта яны існуюць за кошт нас, а не мы за іх».
  • «Рэкардсмены і прафесіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»