Сёння ў Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, сярод іх двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

20 чэрвеня да камяня «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газэль. Міліцыянеры затрымалі шэсць чалавек. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні некаторыя былі не ў форме. Сярод затрыманых былі двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты», адзін мужчына і тры жанчыны.

Сёння ў Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, сярод іх двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

Наколькі вядома рэдакцыі  РГ, з затрыманымі праводзіліся прафілактычныя гутаркі. У двзвюх затрыманых жанчын ёсць непаўнагадовыя дзеці.

Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.

Сёння ў Маладзечне затрымалі шэсць чалавек, сярод іх двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

 

Поделиться ссылкой: