© BELNAVINY

Краіны Еўрасаюзу ўвядуць абмежаванні на закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў, паведамляе Euronews.

Паводле Euronews, краіны ЕС таксама дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталявання, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.

Як паведамлялася раней, эксперты Еўрасаюзу сёння ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сферы, тэлекамунікацыі і калійную вытворчасць.

Поделиться ссылкой: