– Беларусь – адзіная краіна ў свеце, якая ў ААН прагаласавала супраць рэзалюцыі па М’янме,піша Валерый Карбалевіч. Тая рэзалюцыя асуджала дзяржаўны пераварот, учынены вайскоўцамі, і заклікала да вяртаньня ўлады законнаму ўраду.

Гэты кейс цікавы не толькі абсалютнай і дэманстратыўнай адзінотай, у якой апынулася беларуская дыпламатыя. Не меньш дзівіць тое пазыцыянаваньне, з якім яна выступае.
Галоўны ідэалягічны канструкт, які ужо год прапануюць беларускія ўлады, палягае ў тым, што у 2020 годзе яе апанэнты спрабавалі зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот супраць законнай улады. О’кей.

Калі кіравацца гэтай логікай, то афіцыйны Менск павінен быў бы і ў выпадку М’янмы выступіць у падтрымку законнай улады супраць гвалтоўнага дзяржаўнага перавароту. Аднак не. Усё з дакладнасьцю да наадварот.

У беларускіх уладаў іншая логіка. Рэзалюцыя патрабуе аднаўленьня дэмакратыі ў гэтай краіне. А вось гэта – вялізная крамола. Беларусь падтрымала вайсковую дыктатуру! Скажы, за каго ты, і я скажу, хто ты. Такога самавыкрывальнага кроку цяжка было штучна прыдумаць.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»