Фота: pixabay.com

На гэтым тыдні сталі вядомы сапернікі беларускіх футбалістаў у еўракубках.

Як вядома, у гэтым сезоне стартуе новы еўракубкавы турнір – Ліга канферэнцый УЕФА. Яго яшчэ інакш называюць спаборніцтвамі для «бедных».

У Лізе канферэнцый ад Беларусі будуць выступаць барысаўскі БАТЭ, брэсцкае «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна, і зараз сталі вядомы іх сапернікі.

У 2-м кваліфікацыйным раўндзе турніру БАТЭ згуляе з пераможцам пары «Дынама» (Батумі, Грузія) – «Трэ пене» (Сан-Марына), брэсцкае «Дынама» – з «Вікторыяй» (Пльзень, Чэхія), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» – з «Капенгагенам» з Даніі.

Матчы гэтага раўнда пройдуць 22 і 29 ліпеня.

Таксама стала вядома, што чэмпіён Беларусі – салігорскі «Шахцёр» – у 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з балгарскім «Лудагорцам».

Першая гульня беларускага клуба пройдзе на выездзе 6/7 ліпеня, матч у адказ – 13/14 ліпеня.

Пераможца выйдзе ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў (сустрэнецца з пераможцам пары «Шкендыя» (Македонія) – «Мура» (Славенія), а каманда, якая прайграе, працягне выступленне ў Лізе канферэнцый.

Поделиться ссылкой: