Сваякі Вольгі Сінёлавай. Злева — Бацька Вольгі Мікалай. Фота: Новы Час

У Мінску ў закрытым рэжыме судзяць жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру памочніку пракурора Аліне Касьянчык.

Як паведамляе “Новы Час“, у судзе Заводскага раёна Мінска 18 чэрвеня распачаўся судовы працэс па справе Вольгі Сінялёвай, якая папрасіла з’ехаць са здымнай кватэры памочніцу пракурора Аліну Касьянчык. Следства расцаніла гэта як злачынства на глебе дыскрымінацыі супрацоўніцы пракуратуры.

Вольгу Сінялёву судзяць па артыкуле 190 КК — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

На пачатку працэсу дзяржабвінаваўца Кунцэвіч хадайнічала, каб суд па справе Сінялёвай быў закрыты. На яе думку, у выпадку адкрытага пасяджэння будуць разгалошаны асабістыя дадзеныя пацярпелай Касьянчык. Адвакат Мачалаў сказаў на гэта, што ў матэрыялах справы фактычна няма інфармацыі пра Касьянчык, адпаведна, няма чаго разгалошваць.

Так, па яго словах, у матэрыялах справы адсутнічае адрас яе рэгістрацыі, мабільны тэлефон. “Гэта рэдкі выпадак, калі мне дазволілі фатаграфаваць матэрыялы справы”, — кажа адвакат. — А той факт, што Касьянчык здымала жыллё, быў разгалошана прэс-службай пракуратуры”.

Адвакат палічыў, што дзяржабвінаваўца сваім хадайніцтвам схіляе суд на бок сваёй калегі, а не спрыяе аб’ектыўнасці працэсу. Пацярпелая хадайніцтва падтрымала.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»