Wargaming для беларускіх айцішнікаў выкупіў 76 кватэр у новым жылым комплексе ў Вільні

Кампанія Wargaming, распрацоўшчык гульні World of Tanks, выкупіла 76 кватэр у жылым комплексе ў Вільнюсе. Сума здзелкі можа дасягаць 20 мiльёнаў еўра, піша Еўрарадыё са спасылкай на литоўскае выданне Irytas.lt.

Паводле Irytas.lt, кватэры прызначаюцца для беларускіх айцішнікаў. У планах віленскага офіса беларускай кампаніі стварэнне ў Літве да 400 працоўных месцаў.

Wargaming для беларускіх айцішнікаў выкупіў 76 кватэр у новым жылым комплексе ў Вільні
Фота: lrytas.lt

Адзначаецца, што ў Вільнюсе даўно не было такой масавай пакупкі кватэр.

У верасні 2020-га заснавальнік і гендырэктар кампаніі Віктар Кіслы заявіў, што Wargaming не збіраецца пакідаць Беларусь з-за палітычнага крызісу. Хаця і прызнаваў, што некаторыя супрацоўнікі могуць захацець з’ехаць. Праўда, пазней стала з’яўляцца інфармацыя пра пераезд айцішнікаў ва Украіну і ў Літву.

Поделиться ссылкой: