Радзіма
Радзіма "Хобіта" зачынілася для беларускіх чыноўнікаў

Новая Зеландыя ўвяла візавыя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Для іх цяпер забаронены ўезд на тэрыторыю краіны і транзіт праз яе.  Падставай для санкцыяў сталі падазрэнні ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і парушэнні правоў чалавека. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў краіны Нанаія Махута, паведамляе ТАСС.

Радзіма “Новая Зеландыя лічыць дзеянні рэжыму Лукашэнкі непрымальнымі і далучаецца да партнёраў, спыняючы выдачу ўязных віз шэрагу асоб, якія маюць дачыненне да злоўжыванняў. Забарона закране больш за 50 чалавек, уключаючы прэзідэнта, ключавых супрацоўнікаў яго адміністрацыі, выбарчай камісіі краіны, паліцэйскага ведамства і сіл бяспекі”, — паведамила Нанаія Махута.

Кіраўніца знешнепалітычнага ведамства Новай Зеландыі згадала і нядаўнюю пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, а таксама арышт блогера Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі“Мы вітаем расследаванне гэтага інцыдэнту Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) і <…> працягваем заклікаць Беларусь да правядзення свабодных і справядлівых выбараў”, — дадала Нанаія Махута.

Радзіма Нагадаем, што Новая Зеландыя – краіна падобная на казку. Менавіта там здымаліся неверагодныя фэнтэзі па Толкіну  «Уладар пярсцёнкаў» ды «Хобіт». А яшчэ гэта  радзіма рэжысёра, які зняў гэтыя сусветна вядомыя карціны, Пітэра Джэксана. Ну і , зразумела, там знаходзіцца “Хобітон” – знакамітае турыстычнае месца, дзе праходзілі  здымкі трылогіяў «Уладар пярсцёнкаў» ды «Хобіт».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»