Александр Лукашенко в Шклове проводит встречу по вопросам территориальной обороны. Фото: Белта

У Шклоўскі райвыканкам на сустрэчу з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным, дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, а таксама прадстаўніком мясцовых органаў улады прыбыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе “Наша Ніва”, падчас кароткай размовы перад мерапрыемствам Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне намесніка старшыні Горацкага райвыканкама Андрэя Камко кіраўніком Шклоўскага раёна.

«За мінулы год мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны ціск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здраду ўласнага народа. Заўсёды неабходна даваць такі адпор падобным дзеячам, каб у памяці ворага ён запомніўся на многія гады. І на гэта здольная толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю», – падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на забеспячэнне поўнай гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай і хуткай мабілізацыі сіл і сродкаў.

«Да гэтага ў краіне ўсе павінны рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адна з мэтаў сустрэчы — даць сігнал на месцы, каб яны падобным чынам у кожнай зоне (у нас іх 7), у кожным раёне былі гатовыя адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынята рашэнне прэзідэнтам».

Поделиться ссылкой: