Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya/482
Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya

Перад пачаткам 16 чэрвеня сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі Джоўзэфа Байдэна і Уладзіміра Пуціна Святлана Ціханоўская зладзіла прэс-брыфінг. Выступаючы перад журналістамі, яна адзначыла, што «перадала адміністрацыі Байдэна нашу пазіцыю», паведамляе Белсат.

У дакуменце пералічана 5 галоўных пастулатаў:

  • Лукашэнка – нелегітымны і павінен сысці,
  • выбары прэзідэнта Беларусі павінны прайсці ў 2021 годзе,
  • пратэст у Беларусі – не геапалітычны,
  • замест падтрымкі рэжыму Расея яшчэ можа стаць часткай рашэння крызісу ў Беларусі,
  • незалежнасць і суверэнітэт Беларусі не могуць быць прадметам гандлю.

16 чэрвеня ў швейцарскай Жэневе мае адбыцца сустрэча прэзідэнта ЗША Джоўзэфа Байдэна з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што на ёй будзе абмяркоўвацца і Беларусь.

Поделиться ссылкой: