Фотафакт. Як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну
Фота Глеба Лабадзенкі

Пра завяршэнне ўсталявання помнікаў народнаму пісьменніку Васілю Быкаву і народнаму паэту Рыгору Барадуліну ва Ушачах паведаміў у Фэйсбуку ініцыятар гэтай акцыі Глеб Лабадзенка.

Помнікі пастаўленыя на народныя грошы: беларусы сабралі на іх больш за 11 тысяч долараў.

“Сотні прыхільнікаў нашых класікаў ахвяравалі разам больш за 11.000 даляраў, каб гэтая справа здзейснілася. Нізкі паклон кожнаму ахвярадаўцу!” – напісаў Глеб у сацыяльнай сетцы.

Аўтары — скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака. Пастаменты са зніжкай зрабіла заслаўская майстэрня “Гранітны свет”.

Лабадзенка напісаў, што яму давялося займацца гэтай справай два гады. І ўсё магло б вырашыцца раней, калі б не бюракратыя.

Фотафакт. Як выглядаюць помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну
Фота Глеба Лабадзенкі

“Я стаю цяпер, гляджу на гэтыя цудоўныя помнікі — і мне лёгка на душы, што гэтую справу ўдалося давесці да канца”, — прызнаўся ён.

Як раней паведамляла “Народная Воля”, 19 чэрвеня пройдзе афіцыйнае адкрыццё помнікаў.

Поделиться ссылкой: