Дзмітрый Набокаў

Дыскваліфікаваны беларускі лёгкаатлет можа зноў выступаць на спаборніцтвах.

У эфіры «Беларусь 5» вядучая Ганна Любянкова паведаміла, што рэкардсмен Беларусі па скачках у вышыню Дзмітрый Набокаў апраўданы ў справе аб прымяненні допінгу.

Нагадаем, што ў верасні 2020 года Набокаў быў дыскваліфікаваны на 2 гады, у яго пробе знайшлі забаронены прэпарат фурасемід. Дзмітрый – чэмпіён Еўропы 2017 года сярод спартсменаў да 23 гадоў і рэкардсмен Беларусі.

Як аказалася, Набокава не апраўдалі, а яму проста скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі. Такім чынам, спартсмен атрымаў права выступаць на міжнародных спаборніцтвах з 10 чэрвеня.

Будзем спадзявацца, што за сем месяцаў дыскваліфікацыі ў 25-гадовага хлопца быў час падумаць пра свае ўчынкі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»