Неабыякавыя беларусы сабралі грошы на помнікі Быкаву і Барадуліну
Усталяванне помнікаў Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Фота Глеба Лабадзенкі для Еўрарадыё

Акурат на дзень народзінаў Васіля Быкава, 19 чэрвеня, ва Ушачах запланавана адкрыццё помнікаў пісьменнікам, паведамляе Еўрарадыё.

Людзі даволі аператыўна сабралі грошы — больш за 11 тысяч долараў. Сёння пачаўся мантаж бюстаў пісьменнікаў”, — распавядае журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

Неабыякавыя беларусы сабралі грошы на помнікі Быкаву і Барадуліну
Усталяванне помнікаў Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Фота Глеба Лабадзенкі для Еўрарадыё

Крыху больш за год таму Глеб прапанаваў Ушацкаму райвыканкаму ўсталяваць у цэнтры горада помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва нарадзіліся тут, на Ушаччыне. У верасні 2020-га, атрымаўшы згоду і ўсе неабходныя дакументы, Лабадзенка напісаў пра свой поспех у “Фэйсбук” і прапанаваў неабыякавым беларусам далучыцца да збору сродкаў. І вось, 15 чэрвеня ў цэнтры Ушачаў пачаліся мантажныя працы.

Неабыякавыя беларусы сабралі грошы на помнікі Быкаву і Барадуліну
Усталяванне помнікаў Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Фота Глеба Лабадзенкі для Еўрарадыё

“Заслаўская фірма “Гранітны свет” з вялікай зніжкай зрабіла шыкоўныя пастаменты, — працягвае Лабадзенка. —  Вось-вось яны будуць усталяваныя. Адкрыццё адбудзецца 19 чэрвеня, акурат да Дня народзінаў Васіля Быкава”. 

Васіль Уладзіміравіч Быкаў — Народны пісьменнік Беларусі і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. Большасць яго твораў — гэта вайсковыя аповесці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека на мяжы жыцця і смерці.

 

Рыгор Барадулін (таксама вядомы, як Дзядзька Рыгор) — народны беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Больш за 20 гадоў аддаў выдавецтву “Мастацкая літаратура”. Быў адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.

Поделиться ссылкой: