Фільм
Міністр культуры Анатоль Маркевіч

Міністр культуры Анатоль Маркевіч патлумачыў, чаму мастацкі фільм “Купала” дагэтуль не паказалі ў Беларусі. Па яго словах, аказваецца, ва ўсім вінаватая пандэмія COVID-19, паведамляе Еўрарадыё.

“Мы проста разумеем загрузку нашых кінатэатраў, пакуль яшчэ ёсць меры абмежавальнага характару, таму мы не спяшаемся. Хочам, каб пасля большая колькасць гледачоў ўбачыла гэты фільм. Усяму свой час. Час прыйдзе, і фільм, вядома ж, на паліцы знаходзіцца не будзе”, — заявіў чыноўнік у каментары тэлеканалу СТБ.

Біяграфічны фільм “Купала” не можа трапіць да беларускага гледача ўжо другі год. Афіцыйны паказ некалькі разоў пераносілі. Апошні раз яго планавалі паказаць на кінафэсце “Лістапад” напрыканцы 2020-га, але зноў адклалі. У інтэрнэт нават злілі чарнавую версію стужкі, каб гледачы мелі ўяўленне пра фільм.

Падчас яго здымак жарсці разгарэліся не жартоўныя — фільм папракалі ў антырасійскіх настроях.

Поделиться ссылкой: