Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская прыехалі на прэм’еру фільму Аляксея Палуяна «Кураж»
Святлана Алексіевіч і Аляксей Палуян. Фота: Белсат

На публічную прэм’еру фільму Аляксея Палуяна «Кураж», які адбыўся на «Berlinale», прыехалі Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч, паведамляе Белсат. Яны разам з нямецкаю прадзюсаркаю Зымонэ Баўман і Аляксеем Палуянам узялі ўдзел у дыскусіі пра ролю творцы ў аўтарытарнай сістэме.

Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская прыехалі на прэм’еру фільму Аляксея Палуяна «Кураж»
Аляксей Палуян на «Berlinale». Фота: Белсат

У секцыі Special Берлінскага кінафестывалю «Berlinale» ўпершыню паказваюць беларускую стужку. Гэта дакументальны фільм “Кураж” рэжысёра Аляксея Палуяна — пра беларусаў і беларускія падзеі 2020 года. Карціна здымалася на працягу трох гадоў, а яе галоўнымі героямі сталі акцёры “Свабоднага тэатра”.

Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская прыехалі на прэм’еру фільму Аляксея Палуяна «Кураж»
Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч на «Berlinale». Фота: Белсат

“Вельмі сімвалічна, што фільм пра беларускі боль і змаганне беларускага народа за свабоду трапіў менавіта на Берлінскі кінафестываль. Гэта горад, які быў распаласаваны на дзве краіны праз Берлінскі мур. Хто, як не берлінцы, ведае, колькі насамрэч каштуе свабода”, — напісаў Аляксей у сваім фэйсбуку.

Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская прыехалі на прэм’еру фільму Аляксея Палуяна «Кураж»
Дыскусія пра ролю творцы ў аўтарытарнай сістэме. Фота: Белсат

Поделиться ссылкой: