Фота REUTERS/Alessandro Garofalo

11 чэрвеня пачынаецца турнір, якога з нецярпенням чакаюць мільёны балельшчыкаў.

Праз пандэмію ўпершыню ў гісторыі Еўра пройдзе не ў адной і нават не ў дзвюх краінах – чэмпіянат адбудзецца ў 11 гарадах 10 краін.

Такая складаная схема правядзення турніру ўжо ў першым матчы 11 чэрвеня, які і стане адкрыццём першынства, прывядзе да камічнай сітуацыі – зборная Турцыі, якая будзе намінальным гаспадаром поля, прыме каманду Італіі… на стадыёне ў Рыме. Паводле ацэнак прэсы, на арэне чакаецца каля 30 тысяч балельшчыкаў, і большасць з іх, натуральна, будуць падтрымліваць «гасцей» матча.

Дарэчы, нават усе меры бяспекі не гарантуюць таго, што зборныя па ходзе турніру не будуць губляць ігракоў праз каранавірус. Напрыклад, за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату стала вядома, што абаронца зборнай Іспаніі Дыега Льярэнтэ і капітан каманды Серхіа Бускетс атрымалі станоўчы вынік тэста на COVID-19. Такое ж няшчасце напаткала і паўбаронцу зборнай Швецыі Дзяяна Кулушэўскага.

У бальніцах Санкт-Пецярбурга (гэты горад прыме шэсць матчаў групавой стадыі чэмпіянату) наогул заканчваюцца месцы для хворых на COVID-19. За пару дзён да старту першынства ў стацыянарах былі свабодныя 8 працэнтаў месцаў.

Але не толькі пандэмія дадае адметнасці сёлетняму футбольнаму першынству. Напярэдадні грымнуў скандал, калі стала вядома, у якой форме будзе выступаць зборная Украіны. На форме змешчаны контур карты Украіны з Крымам. Акрамя таго, на амуніцыю нанесены лозунг «Слава Украіне! Героям слава!».

Пасля гэтага адразу прыйшлі ў даволі ўзбуджаны стан расійскія прапагандысты і палітыкі, але УЕФА іх хуценька паставіла на месца, заявіўшы, што «форма зборнай Украіны (і ўсіх іншых каманд) на чэмпіянаце Еўропы ўзгоднена ў адпаведнасці з Правіламі экіпіроўкі і не парушае рэгламенту».

Зрэшты, усё гэта пазафутбольныя страсці. Спадзяюся, што на футбольных палях спрэчкі будуць адбывацца выключна ў спартыўных межах і нас чакае месяц незабыўнага футбола. Паехалі!..

РАСКЛАД МАТЧАЎ

Група А

Турцыя, Італія, Уэльс, Швейцарыя

11 чэрвеня. Турцыя – Італія (22.00, Рым).

12 чэрвеня. Уэльс – Швейцарыя (16.00, Баку).

16 чэрвеня. Турцыя – Уэльс (19.00, Баку).

16 чэрвеня. Італія – Швейцарыя (22.00, Рым).

20 чэрвеня. Італія – Уэльс (19.00, Рым).

20 чэрвеня. Швейцарыя – Турцыя (19.00, Баку).

Група B

Данія, Фінляндыя, Бельгія, Расія

12 чэрвеня. Данія – Фінляндыя (19.00, Капенгаген).

12 чэрвеня. Бельгія – Расія (22.00, Санкт-Пецярбург).

16 чэрвеня. Фінляндыя – Расія (16.00, Санкт-Пецярбург).

17 чэрвеня. Данія – Бельгія (19.00, Капенгаген).

21 чэрвеня. Расія – Данія (22.00, Капенгаген).

21 чэрвеня. Фінляндыя – Бельгія (22.00, Санкт-Пецярбург).

Група C

Нідэрланды, Украіна, Аўстрыя, Паўночная Македонія

13 чэрвеня. Аўстрыя – Паўночная Македонія (19.00, Бухарэст).

13 чэрвеня. Нідэрланды – Украіна (22.00, Амстэрдам).

17 чэрвеня. Украіна – Паўночная Македонія (16.00, Бухарэст).

17 чэрвеня. Нідэрланды – Аўстрыя (22.00, Амстэрдам).

21 чэрвеня. Паўночная Македонія – Нідэрланды (19.00, Амстэрдам).

21 чэрвеня. Украіна – Аўстрыя (19.00, Бухарэст).

Група D

Англія, Харватыя, Шатландыя, Чэхія

13 чэрвеня. Англія – Харватыя (16.00, Лондан).

14 чэрвеня. Шатландыя – Чэхія (16.00, Глазга).

18 чэрвеня. Харватыя – Чэхія (19.00, Глазга).

18 чэрвеня. Англія – Шатландыя (22.00, Лондан).

22 чэрвеня. Чэхія – Англія (22.00, Лондан).

22 чэрвеня. Харватыя – Шатландыя (22.00, Глазга).

Група E

Іспанія, Швецыя, Польшча, Славакія

14 чэрвеня. Польшча – Славакія (19.00, Санкт-Пецярбург).

14 чэрвеня. Іспанія – Швецыя (22.00, Севілья).

18 чэрвеня. Швецыя – Славакія (16.00, Санкт-Пецярбург).

19 чэрвеня. Іспанія – Польшча (22.00, Севілья).

23 чэрвеня. Славакія – Іспанія (19.00, Севілья).

23 чэрвеня. Швецыя – Польшча (19.00, Санкт-Пецярбург).

Група F

Венгрыя, Партугалія, Францыя, Германія

15 чэрвеня. Венгрыя – Партугалія (19.00, Будапешт).

15 чэрвеня. Францыя – Германія (22.00, Мюнхен).

19 чэрвеня. Венгрыя – Францыя (16.00, Будапешт).

19 чэрвеня. Партугалія – Германія (19.00, Мюнхен).

23 чэрвеня. Германія – Венгрыя (22.00, Мюнхен).

23 чэрвеня. Партугалія – Францыя (22.00, Будапешт).

Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 26–29 чэрвеня, чвэрцьфіналы – 2–3 ліпеня.

Паўфіналы (6 і 7 ліпеня) і фінал (11 ліпеня) пройдуць у Лондане.

Публікацыя – з № 43 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: