Дзмітрый Фурманаў
Дзмітрый Фурманаў

Маці палітвязня Дзмітрыя Фурманава распавяла «Народнай Волі» пра спатканне з сынам пасля яго выхаду з карцара.

Дзмітрый Фурманаў разам з Яўгенам Разнічэнкам і Уладзімірам Кнігам быў фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».

Іх затрымалі разам з Сяргеем Ціханоўскім у сувязі з пікетам па зборы подпісаў 29 мая 2020 года.

Суд над Фурманавым, Разнічэнкам і Кнігам са студзеня 2021 года праходзіў у Гродне. Дзмітрыя вінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, суд абвясціў для яго прысуд 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

18 мая Дзмітрый Фурманаў быў адпраўлены ў карцар, а пасля выхаду яму дазволілі сустрэчу з бацькамі…

– На гэтым тыдні было спатканне, кажа Вольга Іванаўна, маці палітвязня. Спрабавалі сыну давесці, што не варта біцца лбом у сценку, ісці на канфрантацыю з адміністрацыяй ізалятара, бо зноў можна патрапіць у карцар, але сын сказаў так: «Мама, я сам ведаю, што мне рабіць у той ці іншай сітуацыі. За мяне не хвалюйцеся».

Акрамя таго, Дзіма паведаміў, што зараз ён знаходзіцца ў перавалачнай камеры, у якой на чатыры ложкі шэсць чалавек.

Два тыдні ўжо не мыўся, хаця на прагулку вадзілі, пакуль знаходзіўся ў карцары. Ні лістоў, ні кніг таксама не было, таму нічога іншага не заставалася, як толькі займацца спортам. Папрасіў яму пальчаткі даслаць, каб лепш было ад падлогі адціскацца. Месяцы чатыры таму ўжо перадавалі пальчаткі, але, мабыць, ужо прыйшлі ў нягоднасць.

Колькі Дзмітрый адсядзеў у карцары?

– Роўна тры тыдні. Спачатку сем сутак далі за парушэнне рэжыму (як быццам за тое, што прысеў на ложак), а затым дадалі пакаранне за тое, што не адказваў на пытанні нейкіх супрацоўнікаў адміністрацыі і не вітаўся з ахоўнікамі. Сказалі нам: «У вашага сына дрэннае выхаванне».

Спатканне колькі доўжылася?

– Дзве гадзіны – з 10.00 да 12.00. Размаўлялі праз шкло па тэлефоне. Заўважыла, што сын пахудзеў. Твар набыў нейкі шэры колер. Хаця трымаецца ўпэўнена, праз слова – гумар.

11 чэрвеня адвакат, калі нічога не зменіцца, падае апеляцыю ў гарадскі суд, таму пакуль сын застанецца ў ізалятары. Але разумею, што шанцаў на змякчэнне прысуду практычна ніякіх няма.

Апошнім часам многія кажуць, што палітвязням за кратамі прапаноўваюць напісаць прашэнне аб памілаванні. Дзмітрый пра такую прапанову нічога не казаў?

– Сын адразу сказаў, што ніякага прашэння прынцыпова пісаць не збіраецца. За што яму выбачацца? За тое, што спакойна сядзеў на крэсле на плошчы і збіраў подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай? За тое, што невядомыя ў цывільным зацягнулі яго разам з гэтым самым крэслам у машыну і збілі там? Ды так збілі, што сын страціў прытомнасць.

Калі на судзе зачытвалі пра яго пабоі, то я папрасіла мужа, каб ён мяне вывеў з залы. Немагчыма было чуць такое. Дык няўжо за гэта трэба прыносіць прабачэнні і прасіць памілавання? Дзіма катэгарычна заявіў: «Не дачакаюцца

Публікацыя – з № 43 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: