Сям'я Шарэндаў. Фота з сямейнага архіву.

9 чэрвеня у Брэсце быў вынесены прысуд грамадскай актывістцы Паліне Шарэнда-Панасюк. Зняволеная не прызнала сябе вінаватай і заявіла, што захопленая ў палон.

Працэс с 7 па 9 чэрвеня адбываўся ў судзе Маскоўскага раёну Брэста. Пракурор Павал Крупеніч папрасіў прызначыць 2 гады калоніі, а суддзя Яўген Брэган прысудзіў такі тэрмін для маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнды-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня. Сілавікі выламалі дзверы ў яе кватэры, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск.

На Паліну завялі аж тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Максімальнае пакаранне прадугледжвала да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Яе муж Андрэй Панасюк адседзеў больш за 60 сутак, цяпер ён пад хатнім арыштам, на яго завялі справу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»