БСДП вынеслі папярэджанне за ілюстрацыі Цэслера
БСДП вынеслі папярэджанне за ілюстрацыі Цэслера

8 чэрвеня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі, паведамляе “Наша Ніва”.

Прычынай сталі ілюстрацыі Уладзіміра Цэслера, якія былі змешчаныя ў трэцім нумары партыйнага часопісу «Пазіцыя». Мінюст палічыў, што пэўныя ілюстрацыі з’яўляюцца абразлівымі ў дачыненні дзяржаўных сцяга і герба.

«Гэта сведчыць аб яўнай непавазе БСДП да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама прапагандуе негатыўнае стаўленне да іх, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў Закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства.

Цяпер БСДП мусіць «прыняць комплекс мер па ліквідацыі вышэйзгаданых парушэнняў заканадаўства і свайго статута». Пра зробленую працу яны мусяць праінфармаваць Мінюст да 11 чэрвеня. Калі ніякіх зменаў не адбудзецца, то партыі спачатку пагражаюць прыпыненнем дзейнасці, а потым і ліквідацыяй.

Поделиться ссылкой: