З пытаннем зацвярджэння пасла Беларусі ў Італіі валэндаюцца ўжо пару месяцаў, піша «Кар’ерэ дэля сэра». І гэта сігнал беларускаму боку.

«Такі чалавек, як Глаз, не можа быць акрэдытаваны ў якасці дыпламата», — цытуе выданне чалавека з атачэння Святланы Ціханоўскай, лідара беларускай апазіцыі, да якой цяпер вельмі прыслухоўваюцца ў еўрапейскіх сталіцах.

«З Беларусі без сораму» — так характарызуе Глаза выданне. І прыводзіць шматлікія прыклады яго агрэсіўных і здзеклівых выказванняў на адрас еўрапейскіх краін, а таксама палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі і руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары ўнутры краіны.

З пытаннем зацвярджэння пасла Беларусі ў Італіі валэндаюцца ўжо пару месяцаў, піша «Кар’ерэ дэля сэра». І гэта можа зацягнуцца далей. Гэта спосаб паказаць беларускаму боку, што Глазу, які ў мінулым двойчы працаваў у Італіі, на гэты раз там не будуць радыя, заключае выданне. 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»