Газета «Новы Час» выключана з падпіснога каталога РУП «Белпошта»
Газета «Новы Час» выключана з падпіснога каталога РУП «Белпошта»

Чытачы газеты «Новы Час» пад вечар пятніцы сталі паведамляць у рэдакцыю, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі «Белпошты» тады рэдакцыі паведамілі, што гэта, магчыма, тэхнічная памылка.

Але 7 чэрвеня ранкам прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: «Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст». Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.

Ліст у рэдакцыю даслалі на элетронную пошту. Высветлілася, што такім чынам кіраўніцтва “Белпошты” адрэагавала на папярэджанне Генпракуратуры галоўнаму рэдактару.

Газета «Новы Час» выключана з падпіснога каталога РУП «Белпошта»
Газета «Новы Час» выключана з падпіснога каталога РУП «Белпошта». Фото: baj.by

Поделиться ссылкой: