Еўрапейскі палітык заклікае прыцягнуць да адказнасці тых, хто здымаў інтэрв’ю Пратасевіча
Еўрапейскі палітык заклікае прыцягнуць да адказнасці тых, хто здымаў інтэрв’ю Пратасевіча

Інтэрв’ю блогера Рамана Пратасевіча, паказанае ўвечары 3 чэрвеня на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі, пракаментаваў у Twitter Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб. 

«Трывожнае інтэрв’ю спадара Пратасевіча мінулым вечарам відавочна праходзіла пад прымусам і пад вартай. Пераслед абаронцаў правоў чалавека і свабоды медыяў у Беларусі павінен спыніцца. Тыя, хто ўдзельнічаў у здымках, прымусе і правядзенні інтэрвʼю, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», – заявіў кіраўнік брытанскага МЗС.

Размова Рамана Пратасевіча з кіраўніком тэлеканалу ОНТ Маратам Маркавым выйшла ўвечары 3 чэрвеня. Падчас яе на целе блогера былі заўважныя магчымыя сляды катаванняў. Таксама выказваліся меркаванні пра магчымасць ужывання да яго псіхалагічнага і фізічнага гвалту.

Сам Раман Пратасевіч знаходзіцца за кратамі з 23 траўня.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»