Праваабаронцы падвялі вынікі мінулага месяца і адзначылі, што ў маі ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, на працягу месяца судамі былі вынесены прысуды ў дачыненні да не менш як 109 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.

За май былі затрыманы 332 чалавекі, вынесены каля 240 судовых пастаноў: у 160 выпадках накладзены адміністрацыйны арышт, у 77 – штраф.

Як інфармуе Генеральная пракуратура, за перыяд са жніўня 2020 года было распачата больш за тры тысячы крымінальных спраў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту.

Сёння ў няволі знаходзяцца 454 палітвязні, і іх колькасць працягвае павялічвацца.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»