Аляксандр Фядута. Фота https://telegraf.by

Днямі жонка вядомага публіцыста і філолага атрымала ад яго ліст.

Праўда, ліставанне з Аляксандрам Фядутам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржперавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, па-ранейшаму нерэгулярнае. Паводле якога прынцыпу цэнзары адбіраюць лісты, да канца не зразумела.

– Напісаў, што ўрач прызначыў яму адмысловую дыябетычную дыету, – расказвае Марына Шыбко. – У яго цукровы дыябет, ён прымаў таблеткі – я перадавала лекі ў следчы ізалятар. Зразумела, на фоне стрэсу цукар у яго падскочыў. Напісаў, што доктар яму рэкамендаваў кашу без цукру есці – я нават не ведаю, салодкую ім даюць альбо не.

Пра кнігі шмат напісаў… І кажа, што пакуль зусім не можа пісаць вершы – быў моцны стрэс, не той настрой.

Нядаўна з Аляксандрам Фядутам сустракалася адвакатка – яны размаўлялі каля гадзіны.

– Сказала: штаны з яго звальваюцца, – распавядае Марына. – Але, паводле яе слоў, выглядае ён някепска… Гаворыць: ужо крыху акрыяў ад стрэсу пасля затрымання. Пакуль новых следчых дзеянняў з яго ўдзелам не праводзілася.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»