Фота: belchas.1prof.by

Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіла новыя нормы забеспячэння зброяй і боепрыпасамі, якія будзе выдаваць работнікам прадпрыемстваў з асаблівымі статутнымі задачамі. Пастанова была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале сёння, 3 чэрвеня.

З гэтага часу зброяй павінны быць забяспечаныя супрацоўнікі Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», ДТСААФ, прыватнае ахоўнае прадпрыемства «ГардСэрвіс» (звязана з Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта), работнікі дзяржаўнай лясной аховы, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, «Энерга-Оіл» алігарха Аляксея Алексіна.

Зброю таксама будуць мець працаўнікі «Белпошты»: начальнікі вузлоў сувязі, начальнікі ўчасткаў, начальнікі аддзяленняў сувязі, начальнікі галоўнай касы, аператары сувязі, паштальёны, кіроўцы. Доступ да зброі атрымаюць працаўнікі дзяржпрадпрыемства «Спецыяльная сувязь» – напрыклад, фельдʼегер у справе спецыяльных даручэнняў.

Супрацоўнікі «Белпошты» атрымаюць зброю

Поделиться ссылкой: