У Брэсце асудзілі яшчэ восем чалавек па
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

У Берасці ў «справе карагоду» вынеслі прысуды ўжо чатыром групам. Агулам асудзілі 45 асобаў, чатырох з іх адправілі ў калонію. Трэцяга чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Брэста судзілі пятую частку фігурантаў «карагоднай справы», паведамляе Радыё Свабода.

13 асобаў абвінавацілі паводле ч. 1 артыкулу 342 за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвару Касманаўтаў і праспекту Машэрава. У той дзень для разгону пратэстоўцаў сілавікі ўжылі вадамёт.

Суддзя Яўген Брэган пакараў:

  • палітвязня Аляксандра Храпко (ад сярэдзіны сакавіка знаходзіцца ў Берасцейскім СІЗА № 7) – 1 годам калоніі строгага рэжыму (плюс улічыць неадбыты 1 месяц пазбаўлення волі па рашэнні іншага суду);
  • палітвязняў Радзівона Медушэўскага і Ігара Вінакурава (яны ад сярэдзіны сакавіка да абвяшчэння прысуду знаходзіліся ў Берасцейскім СІЗА № 7) – 1 годам 6 месяцамі «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову);
  • Іллю Палхоўскага – 2 гадамі «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);
  • Андрэя Аніскевіча – 1 годам 6 месяцамі «хіміі»;
  • Алену Лойка, Галіну Чугунову – 2 гадамі «хатняй хіміі»;
  • Мужа і жонку Андрэя Нямірскага і Кацярыну Смірнову, Соф’ю Нішт, Мікіту Уварава, Дзьмітрыя Курганава, Сяргея Ксянжука – 1 годам 6 месяцамі «хатняй хіміі».

У ходзе судовых паседжанняў з 13 абвінавачаных сваю віну цалкам прызналі 8 чалавек, усе астатнія прызналі віну часткова.

У чым абвінавацілі падсудных?

Усіх іх абвінавацілі паводле ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка да парушэння грамадскага парадку»).

Згодна з версіяй абвінавачання, падсудныя ў групе з іншымі асобамі наўмысна ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадcкі парадак. Іх дзеянні нібыта былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.

У прыватнасці, з прычыны прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Пацярпелым бокам у справе выступаюць тралейбусны і аўтобусны паркі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»