У Міжнародны дзень абароны дзяцей Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Вясёлка над плёсам»
У Міжнародны дзень абароны дзяцей Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Вясёлка над плёсам»

Зміцер Вайцюшкевіч 1 чэрвеня прэзентаваў новы музычны альбом «Вясёлка над плёсам» на вершы Аляксея Пысіна. Відэаверсію з анімацыяй ад Андруся Такінданга апублікавалі на YouTube-канале кампаніі «Годна».

У альбом увайшлі 19 песень, а над кружэлкай працавалі тры дзясяткі творцаў. У іх ліку сам Зміцер Вайцюшкевіч і ягоны гурт WZ-OrkiestraЛявон ВольскіСвятлана Бень, гурт NavibandПафнуціСаша Захарык, Ірына СтаравойтаваГанна ШаркуноваПлатон ЯцынаЧароўны аркестр і дзіцячы хор. Малюнкі рабіў Андрусь Такінданг, анімаваў іх Дзяніс Міжуй.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў альбом «Вясёлка над плёсам»
Малюнкі да анімацыі альбома зрабіў Андрусь Такінданг, анімаваў іх Дзяніс Міжуй

Зміцер Вайцюшкевіч кажа, што альбом дзіцячы, але варты таго, каб яго паслухалі і дарослыя, бо «ў наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»