Святлана Ціханоўская. Фота https://t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская ініцыіравала міжнародную канферэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі», якая будзе праходзіць сёння і заўтра. Мэта – абмеркаваць, як хутчэй дамагчыся да новых выбараў прэзідэнта Беларусі.

Канферэнцыю пад яе патранатам правядуць міжнародныя партнёры IFES (ЗША), International IDEA (Швецыя) і DRI (Германія).

Офіс Ціханоўскай прапанаваў удзел прадстаўнікам беларускага рэжыму, у тым ліку кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ігару Сергеенку, намесніку кіраўніка адміністрацыі Вользе Чупрыс, сябру Палаты прадстаўнікоў Святлане Любецкай.

Да ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі запрошаны прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх і дзяржаўных структур і арганізацый з Беларусі і іншых краін.

Сачыць за канферэнцыяй можна ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай на рускай мове. Пазней на канале будуць даступны запісы канферэнцыі на англійскай і беларускай мовах.

Поделиться ссылкой: