Журналістку Глафіру Жук у дзень яе 20-годдзя пакаралі арыштам на 30 сутак.

Журналістку затрымалі ў Мінску, у суботу. Вечарам стала вядома, што яе даставілі ў Маскоўскі РУУС па адміністрацыйнай справе, потым дзяўчыну накіравалі ў ізалятар на Акрэсціна.

Глафіра Жук 14 траўня была побач з будынкам суда, дзе пачынаўся разгляд “справы студэнтаў”. Тады было затрымана некалькіх чалавек, у тым ліку і журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч, якую абвінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі і асудзілі на 15 сутак арышту.

У мінулую суботу, 29 траўня, Любоў Каспяровіч з Акрэсціна выйшла, а Глафіру Жук затрымалі акурат у гэты дзень.

Сёння журналістцы спаўнілася 20 гадоў. І сёння ж суд Маскоўскага раёна пакараў яе арыштам на 30 сутак.

Поделиться ссылкой: