Miñsk Mazowiecki, 05.05.2021. Koronawirus w Polsce. Punkt szczepieñ drive-thru przeciw Covid-19 w Miñsku Mazowieckim, 5 bm. (aldg) PAP/Rafa³ Guz

На сёння ў Польшчы праведзена больш за 19,1 мільёна прышчэпак супраць COVID-19, паведамляе PAP.

Больш за 6,3 мільёна чалавек цалкам вакцынаваныя або двума дозамі прэпаратаў ад Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca, або аднаразовай вакцынай ад Johnson & Johnson.

Польскія пацыенты атрымліваюць чатыры вакцыны супраць COVID-19. Прэпараты Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca з’яўляецца двухдознымі, а вакцына, распрацаваная Janssen Pharmaceutica NV — кампаніяй з фармацэўтычнага падраздзялення Johnson & Johnson — патрабуе толькі адной дозы.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрыць для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў на мяжы пункты вакцынацыі ад каранавіруса прэпаратам «Спутнік V». У Беларусі мінімум 1 дозу вакцыны атрымалі толькі каля 5% насельніцтва.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»