Супраць затрыманага 16 мая на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску ўдзельніка MINSK FIXED GEAR 31-гадовага Канстанціна Сямёнава завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Прычынай крымінальнай справы нібыта стала майка хлопца, за якую яго затрымалі перад гонкай Toure de Tsna і арыштавалі на 15 сутак, з надпісам «Дыктатару месца ў пекле» і партрэтам чалавека, падобным да Лукашэнкі. Па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Канстанціну пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў, паведамляюць праваабаронцы.

Праз майку на раварыста завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта

Нагадаем, увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў — удзельнікаў роварнай гонкі MINSK FIXED GEAR. Там павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, шляхам выкрыквання лозунгу «Жыве Беларусь»». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП. У судзе Савецкага раёна каля 20 чалавек асудзілі на 10-15 сутак. 

 

Поделиться ссылкой: