Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі на сустрэчы, якую зладзіў Фонд культурнай салідарнасці разам з Amnesty International.

Акторка і пасол добрай волі ААН Анжаліна Джалі распавяла Святлане Алексіевіч, што надзвычай уражаная ейнай кнігай «У вайны не жаночы твар», якую нядаўна прачытала.  Таксама яна выказала занепакоенасць ціскам на дзіцячы госпіс у Горадні, за сітуацыяй вакол якога пільна сочыць.

Анжаліна Джалі і Святлана Алексіевіч таксама размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. У прыватнасці, беларуская пісьменніца распавяла пра гісторыю 17-гадовага Мікіты Залатарова.

Размова вялася каля дзвюх гадзінаў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»