Наваполацкі завод СТАА “ЛЛК-НАФТАН” — адзін з найбуйнейшых вытворцаў прысадак, дабавак у масла і паліва на постсавецкай прасторы — вясной 2021 года вырашыў змяніць назву, структуру ўласнасці і пашырыць колькасць уладальнікаў. З 17 траўня слова “НАФТАН” з назвы прадпрыемства знікла. Цяпер яно называецца ТАА “ЭддиТек”, паведамляе “Еўрарадыё”.

Акрамя таго, у кампаніі з’явіўся новы ўласнік. Раней завод 50% на 50% належаў “Нафтану” і “Лукойлу”. Цяпер трыма адсоткамі валодае Наваполацкі гарвыканкам. Іх узялі з долі “Нафтана”.

Прыбралі

3 чэрвеня пачнуць дзейнічаць санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіма” і яшчэ васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх і “Нафтан”. У заяве Мінфіна ЗША ад 19 красавіка гаворыцца, што забараняюцца транзакцыі не толькі з санкцыйнымі кампаніямі, але і з прадпрыемствамі, у якіх доля кампаній з блэкліста складае 50% і больш. Прычым гаворыцца аб “валоданні прамым і ўскосным”, хоць што значыць “ускоснае валоданне” — не ўдакладняецца.

Прыбралі Дырэктар прадпрыемства Андрэй Званцоў спачатку пракаментаваў перайменаванне кампаніі, але неўзабаве адклікаў свой каментар, спаслаўшыся на забарону з боку ўласнікаў.

“ЛЛК-НАФТАН” (цяпер “ЭддиТек”) называе сябе найбуйнейшым комплексным вытворцам прысадак на тэрыторыі краін былога СССР. У 2014 годзе кампанія была прызнаная “Найлепшым экспарцёрам” у намінацыі “Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць з гадавым аб’ёмам экспарту звыш $25 млн”. Каля 95% прадукцыі завода ідзе на экспарт.

Прыбралі

Да 21 траўня прадпрыемства на 50% належала “Нафтану”. Па сутнасці ў 2006 годзе частка перапрацоўчага комплексу, дзе вырабляліся прысадкі, была выдзелена ў асобную юрыдычную асобу, якой на парытэтнай аснове валодаў “Нафтан” і “Лукойл”. Вытворца прысадак не можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з нафтаперапрацоўчым заводам, паколькі ўсе асноўныя тэхпрацэсы напрамую з ім звязаныя.

А доля ў 50% “Нафтана” ў гэтай вытворчасці магла падставіць кампанію пад санкцыі ЗША. І вывесці на іншых. Свае прысадкі “ЭддиТек” пастаўляе буйным расійскім вытворцам машынных масел “Лукойл”, “Раснафта” і “Газпрамнафта”. А таксама ва Украіну, Турцыю, Румынію, Фінляндыю, Бельгію, Нідэрланды, Сінгапур, ПАР, ААЭ, Славакію, Узбекістан, Латвію і Літву. Усяго каля 40 краін і 80 ключавых кампаній-партнёраў з СНД, Еўрасаюза, Блізкага Усходу, Азіі і Афрыкі. У найбольш цяжкай для Беларусі трактоўцы амерыканскіх санкцый трапіць пад іх рызыкавалі ўсе контрагенты беларускай кампаніі.

Поделиться ссылкой: