Дэжавю. Фестываль «Рок за Баброў» перанесены на наступны год
Фестываль «Рок за Баброў»

На старонках музычнага фестываля “Рок за Баброў” у сац-сетках арганізатары  напісалі: “Сябры, у нас, як і, напэўна, у вас узнікла адчуванне дэжавю, але мы зноў вымушаныя перанесці наш фестываль на наступны год”.

У звароце адзначаецца, што праблемы ўзніклі з-за “працяга сітуацыі з каранавірусам”, а таксама “праблемы з авіязлучэннем”.

“Так, фэст праходзіць на адкрытым паветры, але мы не гатовыя рызыкаваць вашым здароўем і здароўем сваіх блізкіх.

Так, большасць артыстаў у нас з РФ, але гэта не значыць, што яны ўвесь час пражываюць там і арганізаваць іх лагістыку з іншых краін не ўяўляецца магчымым. Так, мы сапраўды да апошняга верылі ў магчымасць правядзення фестывалю, але абставіны вырашылі за нас», — паведамляюць арганізатары.

Адзначаецца, што артысты, якія меліся выступіць у гэтым годзе, пацвердзілі свой удзел у наступным, а новая дата з’явіцца пазней. Ранейшыя квіткі застаюцца сапраўднымі. Дарэчы, і за мінулы год квіткі застаюцца сапраўднымі, абяцаюць арганізатары

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»