ХАМАС абурыўся абвінавачваннем у датычнасць да
Арцём Сікорскі, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі

ХАМАС адмаўляе датычнасць да “мініравання” самалёта Ryanair. З адпаведнай заявай выступіў спікер руху Фаўзі Бархумпаведамляе “Бі-Бі-Сі”.

“Гэта зусім не нашы метады, — кажа Бархум. — Нейкія падазроныя бакі робяць гэта, каб дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палесцінскага народу і яго законнаму супраціўленню”.

Нагадаем, у Мінску дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі зачытаў ліст падпісаны… “салдатамі ХАМАС”. Нібыта, яны паведамілі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск пра бомбу ў самалёце, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

Поделиться ссылкой: