Фінал еўрапейскага спеўнага конкурсу прайшоў уначы ў Ратэрдаме.

У конкурсе перамог італьянскі гурт Måneskin з песняй Zitti e buoni («Ціхія і добрыя»).

На другім месцы — Барбара Праві з Францыі з песняй Voilà.

Трэцяе месца ў канкурсанта ад Швейцарыі Gjon’s Tears (сапраўднае імя — Г’ён Мухарэмай).

У фінале бралі ўдзел пераможцы паўфіналаў з Нарвегіі, Ізраілю, Расіі, Азербайджана, Мальты, Літвы, Кіпра, Швецыі, Бельгіі, Украіны, Албаніі, Сербіі, Балгарыі, Малдовы, Партугаліі, Ісландыі, Сан-Марына, Швейцарыі, Грэцыі і Фінляндыі. А таксама — прадстаўнікі краін, што стаялі ля вытокаў «Еўрабачання»: Італія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія. І Нідэрланды, дзе праходзіць конкурс.

Беларусь, нагадаем, выключылі са складу ўдзельнікаў, калі беларускія ўлады замянілі пераможцаў апошняга нацыянальнага адбору дуэт Val на пралукашэнкаўскую групу «Галасы з места», якія выконвалі песню спрэчнай эстэтычнай каштоўнасці з палітычным падтэкстам.

Белтэлерадыёкампанія адмовіліся трансляваць «Еўрабачанне», але наўпростую трансляцыю можна было паглядзець на YouTube-канале конкурса:

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»