Расійская тэлевядучая Вольга Бузава, якая праславілася як удзельніца скандальнага шоу «Дом-2», перабіраецца ў Беларусь. Тут яна будзе настаўнікам вакальнага конкурса «X-Фактар», які запускае БТ.

У Расіі з вакальных дадзеных Бузавай смяюцца, затое ў Мінск паклікалі вучыць спяваць маладых беларусаў.

Паводле інфармацыі «Камсамольскай праўды», ганарар Бузавай за сезон можа дасягнуць $500 тысяч. Гаворка ідзе пра поўны сезон, фінал плануецца на снежань 2021 года.

Поделиться ссылкой: