Сям’я журналіста Дабратвора з’ехала з Беларусі
Сям’я журналіста Дабратвора з’ехала з Беларусі

Журналіст Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з’ехаў з Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў facebook.  Яго жонка, журналістка-фрылансерка Інна Дабратвор, была вымушана з’ехаць раней, пад пагрозай крымінальнай справы.

У красавіку Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры.

Суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла жанчыне штраф 5800 рублёў.

Мінгарсуд 19 красавіка скараціў памер спагнання на 50 базавых (на 1450 рублёў, да 4350 рублёў).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»