Віктар Бабарыка. Фота https://profile.ru

Партыя «Разам», якая ствараецца паплечнікамі Віктара Бабарыкі, мае намер сабраць 20 тысяч членаў. Аб гэтым распавялі ў нядаўнім стрыме Максім Баграцоў і Іван Краўцоў.

Вось асноўныя тэзісы іх выступлення:

• Дзейнасць партыі – гэта не будаўніцтва партызанскай або канспіратыўнай арганізацыі, вельмі важна, каб усё было адкрыта.

• Мы ніколі не перадаём асабістыя дадзеныя ніякім дзяржорганам без вашай згоды. База дадзеных знаходзіцца ў бяспечным месцы. Важна разумець, што ўдзел у партыі – гэта публічная дзейнасць.

• Бліжэйшая задача – правесці ўстаноўчы з’езд у канцы мая. Мы дзейнічаем у рамках Закона аб партыях, ведаем, што да яго рыхтуюцца змены. І калі яны з’явяцца – будзем адаптавацца. На ўстаноўчы з’езд трэба сабраць 1000 чалавек. Але нават калі неабходная колькасць удзельнікаў павялічыцца, як кажуць, да 3000, не думаем, што гэта будзе для нас праблемай.

• Мы арыентуемся на 20 тысяч чалавек. Разлічваем, што да канца лета мы гэтай лічбы дасягнём.

• Зараз уся большасць сканцэнтравана на тым, як пабудаваць сістэму грамадскага ўладкавання на прынцыпах таго, як павінна жыць грамадства, а не на ўжытковых дробных праблемах.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»