Ігар Банцэр

20 мая Гродзенскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу музыканта і пакінуў рашэнне раённага суда ў сіле.

Нагадаем, што Ігара Банцэра затрымалі па крымінальнай справе аб хуліганстве – за тое, што ён танцаваў перад міліцыяй без штаноў.

3 сакавіка суд Ленінскага раёна Гродна пачаў разглядаць справу Ігара Банцара, і непасрэдна на працэсе ён заявіў, што ў знак пратэсту распачынае сухую галадоўку, якую працягваў 16 сутак.

Нарэшце музыканту прысудзілі 1,5 года «хіміі». Абласны суд падтрымаў гэтае рашэнне.

Як бачым, у нашай краіне ўсё стабільна, таму нічога не змянілася, – распавёў Ігар «Народнай Волі» пасля суда.Я заяўляў хадайніцтва, каб мяне апраўдалі, а калі гэта немагчыма, то прызначылі больш мяккае пакаранне, бо ў мяне не так даўно выявілі гепатыт С.

Але суд палічыў, што хвароба – гэта не падстава для таго, каб змяняць прысуд. Да таго ж пракурор настойваў, каб я адбываў пакаранне не па месцы жыхарства.

– Ці вядома, калі і куды адправяць на «хімію»?

– Відаць, будуць вырашаць, а затым паведамяць. Трэба яшчэ параіцца з адвакатам, якія ў нас будуць далейшыя крокі і дзеянні.
А пакуль што, карыстаючыся тым, што на волі, займаюся здароўем. Паўторна здаваў тэсты на гепатыт, а на наступным тыдні ў планах – легчы ў шпіталь. Хаця не выключана, што такі шанц могуць і не даць.

Сяргей ЗАБЛОЦКІ

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»