Дабратвор:
Ілля Дабратвор, 2 июля 2020

Амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі беларускіх сілавікоў. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку актывіст Ілля Дабратвор, які сёння з’ехаў з Беларусі разам з пяцю дзецьмі, паведамляе Еўрарадыё.

З вялікім жалем павінен паведаміць, што амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі карнікаў. Часткова былі страчаныя подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК — каля 50 000. Па нашых прыкідках у лістах змяшчалася прыкладна 3000 чалавек, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе.

Бліжэйшым часам чакаецца яшчэ адна хваля палітычных матываваных звальненняў у Беларусі”, — паведаміў ён.

На выбарах 2020 года Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатам: у ЦВК заявілі, што з 160 тысяч здадзеных подпісаў сапраўдныя толькі 75 тысяч. (Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна 100 тысяч подпісаў.) Пасля гэтага яго штаб далучыўся да штаба Святланы Ціханоўскай.

Поделиться ссылкой: