Аляксандра Раманоўская

Прыгожыя беларускі, якіх ведаюць у тым ліку дзякуючы іх смеласці, зняліся для фотапраекту Тацяны Купко. У здымках прынялі ўдзел смелыя і прыгожыя беларускі: Аляксандра Вараб’ёва, Вольга Хіжынкова, Анжэліка Агурбаш, Аляксандра Раманоўская і Меліціна Станюта.

The Village Беларусь даведаўся ў аўтара праекта, як з’явілася такая творчая ідэя.

«Беларусь – гэта мы»
Тацяна Купко. Аўтар праекта, фатограф

– Аднойчы я ехала па трасе і назірала білборды з сацыяльнай рэкламай, тэкстам «Мы любім Беларусь», дзіўнымі сэрцайкамі і дзяўчатамі ў нібыта нацыянальных касцюмах. Вельмі непрывабная карцінка, якая наогул ні разу не паказвае, што Беларусь класная. І паколькі я вывучала гісторыю касцюма, ведаю, што сапраўдныя беларускія касцюмы цікавыя і вартыя ўвагі.

У некаторых вобраз нацыянальнага беларускага касцюма сфарміраваны на аснове таго, што яны ўбачылі на канцэртах ці вось такіх білбордах – сінія ўзоры, нейкія васількі – гэта выглядае не вельмі цікава. Але калі капнуць глыбей, то апынецца, што беларускі касцюм выдатны, і няма там ніякага сіняга, а ў асноўным – чырвоны, белы, зялёны, фіялетавы і нават жоўты. Мне захацелася паказаць гэта людзям прывабна, каб іх зацікавіць гэтай тэмай.

Я баялася, што хто-небудзь з патэнцыйных удзельніц можа адмовіцца, бо яны досыць знакамітыя, а праект чыста энтузіасцкі. Але ўсе дзяўчаты пагадзіліся, я бачыла, што ім самім было цікава паўдзельнічаць, у іх гарэлі вочы.

Усе касцюмы аўтэнтычныя, знайсці іх нам дапамагла арганізацыя, якая займаецца рэканструкцыяй касцюмаў, падбіралі пад тыпаж дзяўчат. Калі ўважліва паглядзець на фатаграфіі, то вы заўважыце, што ў кожнай з іх ёсць нейкі сімвалічны прадмет, звязаны з нашым гістарычным мінулым: папараць – жаночая мудрасць, вышыванне – творчасць, збан – доўгае жыццё і здароўе, певень – сімвал і адвага, яйка – пачатак новага жыцця. Усе прадметы на фота, дарэчы, таксама аўтэнтычныя, я іх шукала па музеях ў вёсках.

Праект рэалізоўвалі досыць доўга – з лютага, але складанасці былі менавіта арганізацыйнага плана. Усе дзяўчаты занятыя, да кагосці мне нават прыйшлося ехаць для здымак у Маскву.

Гэтым праектам мы кажам, што Беларусь – гэта прыгожа. Беларусь – гэта пра маладосць і старажытную мудрасць. Беларусь – гэта пра творчасць і моц духу. Беларусь – гэта Мы.

Меліціна Станюта

Меліціна Станюта
Заслужаны майстар спорту РБ па мастацкай гімнастыцы, мультымедалістка чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельніца дзвюх алімпійскіх гульняў.
Лунінецкі летні дзявочы гарнітур.
1920-я гады, вёска Яжэўкі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Анжаліка АгурбашАнжаліка Агурбаш
Спявачка, актрыса, заслужаная артыстка РБ.
Няглюбскіх святочнасці жаночы гарнітур з распашным адзеннем “Панёва”
Першая палова 20 стагоддзя, вёска Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Аляксандра Вараб'ёваАляксандра Вараб’ёва
Мадэль, фатограф, стыліст.
Брагінскі строй. Жаночы святочны гарнітур.
Пачатак 20 стагоддзя, вёска Чыкалавічы, Брагінскі раён Гомельскай вобласці.

Аляксандра РаманоўскаяАляксандра Раманоўская
Чэмпіён свету па фрыстайле (дысцыпліна акрабатыка), заслужаны майстар спорту.
Гарадзенскі строй.
Пачатак 20 стагоддзя, вёска Гародная, Столінскі раён Брэсцкая вобласць.

Вольга ХіжынковаВольга Хіжынкова
Мадэль, пераможца конкурсу “Міс Беларусь – 2008”, удзельніца міжнароднага конкурсу «Міс Свету» ў 2008 годзе.
Бярэзінскі строй. Святочны летні гарнітур сялян.
Пачатак 20 стагоддзя, тэрыторыя Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.

Фота: Тацяна Купко

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»