У Баранавічах адмянілі свята горада і правялі паніхіду па загінулых лётчыках
Фота з тэлеграм-канала Мінабароны

У Баранавічах прайшла паніхіда па загінулых учора ў выніку падзення самалёта Як-130 лётчыках, паведамляе “Наша Ніва”

У Баранавічах адмянілі свята горада і правялі паніхіду па загінулых лётчыках
Фота з тэлеграм-канала Мінабароны

Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка загінулі, адводзячы самалёт ад жылых дамоў. Яны выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт, калі выявілася тэхнічная няспраўнасць. “Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта”, — паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У Баранавічах адмянілі свята горада і правялі паніхіду па загінулых лётчыках
Фота з тэлеграм-канала Мінабароны

Акрамя таго, пасля гібелі двух пілотаў у Баранавічах адмянілі свята горада. Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі апублікаваў зварот да гараджан, у якім паведаміў, што з-за трагедыі “усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках свята “Баранавіцкая вясна” 21-22 траўня, адмененыя”.

Поделиться ссылкой: