Скокі на
Фота: Правда Гомель

У Ельску, што на Гомельшчыне, 23-гадовы мясцовы хлопец вырашыў на вачах сваёй маладой сімпатыі пераўзысці самога Жана-Клода Ван Дама, амерыканскага акцёра, рэжысёра і культурыста. Не, ён не стаў садзіцца ў “шпагат” паміж дзвюма машынамі, а проста забраўся на дах чужога “Фальксвагена” і пусціўся ў скокі.

Тое было ноччу. Не вядома дакладна, ці была ў захапленні ад такога “нумара” знаёмая дзяўчына хлопца, а вось гаспадару легкавіка скокі дакладна былі не даспадобы. Сляды ад ног і рук на капоце, увагнутасці на даху выклікалі толькі абурэнне. Уладальнік “Фальксвагена” звярнуўся ў райаддзел міліцыі.

Як паведамляе мясцовая газета “Народны голас”, спецыялісты экспертнага сектара па Ельскаму раёну Мазырскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявілі на машыне і ўзялі на даследаванне адбіткі рук. Праз аўтаматызаваную дактыласкапічную індэнтыфікацыйную сістэму “ДАКТА-2000” было ўстаноўлена, што адбіткі належаць жыхару Ельска 1998 года нараджэння. Супраць маладзёна заведзена крымінальная справа. Не за скокі, канешне, а за псаванне чужой маёмасці.

Анатоль ЛІПСКІ

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»