Затрыманы журналіст-фрылансер і шматдзетны бацька Ілля Дабратвор
Ілля Дабратвор. Фота: facebook

Ранкам з’явілася інфармацыя пра затрыманне журналіста-фрылансера Іллі Дабратвора, аднак яна не адпавядае рэчаіснасці. У той самы час мужчына знаходзіўся на допыце ў Следчым камітэце Завадского раёна Мінска.

Сам Дабратвор кажа, што нікому не тэлефанаваў аб уласным затрыманні.

У СК Дабратвора выклікалі па крымінальнай справе адносна псавання маёмасці. Справа ў тым, што хтосьці ў пад’ездзе дома на вуліцы Арцёма наляпіў партрэты палітвязняў. У справе пакуль няма абвінавачаных.

Сям’я Іллі і Іны Дабратвора зазнала моцны ціск за апошнія некалькі месяцаў. У іх пяцёра дзяцей.

Іну Дабратвор ў красавіку аштрафавалі на 4350 рублёў. Падставай для такога штрафу сталі партрэты Бабарыкі і Ціханоўскага на вокнах кватэры. Тады яна часова выехала ў Польшчу і на гэты момант знаходзіцца там.

Поделиться ссылкой: