Капітан Дзяніс Урад / Скрыншот з відэа АНТ

Вярхоўны суд прысудзіў капітана Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Таксама вайскоўца пазбавілі звання. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма.

Як паведамляе Еўрарадыё, абскардзіць прысуд нельга.

Дзяніса Урада ўзгадвалі ў фільме АНТ “Манкурты”. Яго вінавацілі ва “ўцечках інфармацыі”. Паведамлялася, што падчас свайго дзяжурства на посце спецсувязі Генштаба ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны наконт выкарыстання вайскоўцаў супраць пратэстаў. Гэтую фатакопію капітан адаслаў аднаму з тэлеграм-каналаў.

Праваабаронцы прызналі Урада палітвязнем.

Поделиться ссылкой: