Гэта фэнтэзі на падставе беларускага фальклору. Галоўныя героі – міфічныя персанажы беларускіх паданняў: магутны Цмок, волат Вярнігара, прыгажуні вужалкі, гарэзнікі гарцукі і злыдні, драпежныя ваўкалакі, уладары лесу і балота – Лясун і багнік Кадук.

Фэнтэзі па-беларуску. Пабачыла свет новая кніга Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, сапраўдныя бітвы, барацьба за вызваленне краю ад злога караля-чарадзея і ненавісных чорных ваўкалакаў.

Аўтар кнігі Алег Грушэцкі – бацька траіх дзяцей, журналіст, публіцыст, літаратар. Піша вершы, казкі і фэнтэзі на беларускай мове. Лаўрэат шэрагу творчых прэмій. У мінулым – удзельнік гісторыка-культурнага таварыства «Талака», першага беларускамоўнага летніка «Грунвальд».

Кніга выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці», набыць яе можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» альбо замовіць на Biblio.by.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»